Цэнтр касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук падсумоўвае паўстагоддзя дзейнасці і абвяшчае далейшыя планы.
З 1970-х гадоў Польшча сістэматычна развівае свае магчымасці, адпраўляючы шырокі спектр эксперыментаў за межы Зямлі, тлумачыць Томаш Завістоўскі з Цэнтру касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук.
— Мы ўдзельнічалі праекце «Гершэль» — вялікім тэлескопе, для якога мы стварылі крыніцы харчавання. Мы былі на Марсе, стваралі электроніку для стэрэаскапічнай камеры, якая рабіла трохмерныя выявы паверхні гэтай планеты. Мы назіралі за Месяцам і былі піянерамі ў вывучэнні як геліясферы, так і плазмы.
Дырэктар Цэнтру касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук Пётр Арлянскі распавёў, што Польшча цяпер хоча перайсці ад пазіцыі партнёра да пазіцыі кіраўніка праекта.
— Гаворка ідзе пра пераход ад пазіцыі супартнёра ў розных місіях да пазіцыі арганізатара місій. Гэта азначае, што гэтыя місіі павінны быць польскімі, з польскім навуковым кіраўніцтвам, са значным удзелам Польшчы, і што яны павінны быць своеасаблівым флагманам.
Другі паляк у космасе Славаш Узнанскі-Віснеўскі сцвярджае, што Польшча павінна інвеставаць у навуку, але таксама забяспечваць найлепшы персанал.
— Без развіцця кампетэнцый працоўнай сілы на нашым рынку, прыцягнення будучых інжынераў да вучобы, іх утрымання ў навуцы і стварэння тэхналогіяў, без сумесных праграм рэалізацыі праектаў паміж навукова-тэхнічным сектарам будзе цяжка канкураваць у гэтай галіне.
Цэнтр касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук з'яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў вывучэння космасу ў Еўропе.
ПР/юл